Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

суперавія́цыя

(ад супер- + авіяцыя)

авіяцыя вышэйшага класа.

супераге́нт

(ад супер- + агент)

агент контрразведкі высокага класа.

суперарбі́тр

(ад супер- + арбітр)

старшыня трацейскага суда, які канчаткова вырашае спрэчку ў выпадку нязгоды паміж членамі суда (арбітрамі).

суперартыко́н

(ад супер- + артыкон)

перадавальная тэлевізійная трубка з больш высокай, чым у артыкона, адчувальнасцю.

суперві́зар

(англ. supervisor, ад лац. super = зверху, над + visere = бачыць)

кіруючая праграма, прызначаная для арганізацыі шматпраграмнага рэжыму работы электронна-вылічальнай машыны.

супергетэрадзі́н

(ад супер + гетэрадзін)

радыёпрыёмнік, у якім прынятыя электрамагнітныя ваганні ператвараюцца ў ваганні прамежнай частаты, на якой адбываецца ўзмацненне.

суперіканаско́п

(ад супер + іканаскоп)

перадавальная тэлевізійная трубка з накапленнем зараду і пераносам адлюстравання з фотакатода на дыэлектрычную мішэнь.

суперінтэндэ́нт

(лац. superintendens, -ntis = вярхоўны наглядчык)

1) асоба, якая стаіць на чале пратэстанцкай царкоўнай акругі;

2) службовая асоба ў ЗША, якая ўзначальвае дэпартамент народнай адукацыі.

суперінфе́кцыя

(ад супер- + інфекцыя)

паўторнае заражэнне ва ўмовах нявылечанага інфекцыйнага захворвання (параўн. рэінфекцыя).

суперкала́ндр

(ад супер- + каландр)

машына для апрацоўкі паверхні паперы.