Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

поліфані́я

(гр. polyphonia)

від многагалосся ў музыцы, заснаваны на адначасовым гучанні некалькіх мелодый у вакальным або інструментальным творы (параўн. гамафонія, гетэрафонія).

поліфармальдэгі́д

(ад полі- + фармальдэгід)

высокамалекулярнае злучэнне, прадукт полімерызацыі фармальдэгіду; прымяняецца для вырабу шасцерань, дэталей аўтамабіляў, плёнкі і інш.

поліфілі́я

(ад полі- + гр. phylon = род)

паходжанне групы арганізмаў ад многіх продкаў у выніку канвергенцыі (параўн. монафілія).

поліфіядо́нтнасць

(ад полі- + гр. phylon = род + odus, odontos = зуб)

многаразовая замена зубоў пасля зношвання (у рыб).

поліфурка́цыя

(ад полі- + фуркацыя)

падзел старшых класаў сярэдняй школы на тры і больш патокі, напрамкі ў навучанні (напр. на фізіка-матэматычны, біялагічны, гуманітарны і інш.) (параўн. біфуркацыя 3).

поліхраі́зм

(ад гр. polychroos = многакаляровы)

уласцівасць мінералаў мяняць афарбоўку пры звычайным асвятленні ў залежнасці ад напрамку падзення прамянёў.

поліхраматы́чны

(ад полі- + храматычны)

уласцівы паліхроміі; шматколерны (параўн. монахраматычны).

поліцукры́ды

(ад полі- + цукрыды)

складаныя вугляводы, якія пры гідролізе распадаюцца на вялікую колькасць монацукрыдаў да поліцукрыдаў належаць крухмал, цэлюлоза і інш.

поліцытэмі́я

(ад полі- + гр. kytos = клетка + -эмія)

хранічнае захворванне крывятворнай сістэмы чалавека з павышэннем колькасці эрытрацытаў у крыві.

поліцэнтры́зм

(ад полі- + цэнтр)

1) тэорыя ў антрапалогіі, паводле якой людскія расы паходзяць ад розных форм выкапнёвага чалавека ў некалькіх раёнах зямнога шара (проціл. монацэнтрызм);

2) наяўнасць у сістэме міжнародных адносін некалькіх цэнтраў, узаемаадносіны паміж якімі вызначаюць развіццё сусветнай палітыкі.