Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ківо́т

(гр. kibotos)

зашклёная створкавая рама або шафка для абразоў.

кіднэ́пінг

(англ. kidnapping, ад kidnap = красці)

выкраданне людзей (часцей дзяцей), каб атрымаць выкуп.

кіёск

(фр. kiosque, ад перс. kuszk = павільён)

невялікі лёгкі будынак для дробнага гандлю (напр. газетны к.).

кізельгу́р

(ням. Kieselgur)

інфузорная зямля, рыхлая, лёгкая і порыстая горная парода, якая выкарыстоўваецца ў шкляной, керамічнай і іншых галінах прамысловасці.

кізеры́т

(ад ням. D. Kieser = прозвішча ням. натураліста)

мінерал класа сульфатаў, бясколерны або шаравата-белага, жаўтаватага колеру са шкляным бляскам; выкарыстоўваецца для атрымання магнію і эпсаміту.

кізі́л

(цюрк. kizil = чырвоны)

невялікае дрэва або куст сям. кізілавых, пашыраныя на поўдні Еўропы, у гарах Азіі, Паўн. Амерыцы, а таксама цёмна-чырвоны кіслы і даўкі плод гэтай расліны.

кізя́к

(цюрк. tizek)

гной з дамешкай саломы, які ў Сярэд. Азіі высушваецца ў выглядзе цаглін і выкарыстоўваецца як паліва.

кікбо́ксінг

(ад англ. kick = удараць нагой + box = біць кулаком)

від спорту, які аб’ядноўвае тэхніку і правілы бокса з прыёмамі ўсходніх адзінаборстваў — каратэ і тэквандо; бокс у спалучэнні з ударамі нагамі.

кікс

(англ. kicks)

няўдалы ўдар кіем па шары ў більярднай гульні.

кікста́ртэр

(ад англ. kick = штуршок + стартэр)

прыстасаванне для запуску матацыклетнага рухавіка падштурхоўваннем педалі нагой.