Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

полісінтэты́чны

(ад полі- + сінтэтычны)

якому ўласціва ўтварэнне складаных слоў-сказаў шляхам складання асноў асобных слоў (пра мовы).

поліспермі́я

(ад полі- + сперма)

пранікненне ў яйцаклетку пры запладненні некалькіх сперматазоідаў (параўн. монаспермія).

полістаматы́ды

(н.-лац. polystomatidae)

сямейства гельмінтаў класа монагеней; паразіты земнаводных, паўзуноў і бегемотаў.

полістрафі́чнасць

(ад полі- + страфа)

паслядоўнае або адвольнае чаргаванне ў вершаваным творы розных строф, графічна аддзеленых адна ад адной.

полістыро́л

(ад полі- + стырол)

высокамалекулярнае злучэнне, прадукт полімерызацыі стыролу; служыць для атрымання пластмас, якія выкарыстоўваюцца ў электратэхніцы, будаўніцтве, для вырабу лінз, лакаў, плёнак і інш.

полісульфі́ды

(ад полі- + сульфіды)

злучэнні серы з металамі.

політана́льнасць

(ад полі- + танальнасць)

адначасовае гучанне некалькіх танальнасцей або іх акордаў у музычным творы.

політана́льны

(ад полі- + танальны);

п-ая музыка — музыка, пабудаваная на адпаведным спалучэнні розных танальнасцей.

політані́чны

(ад полі- + танічны);

п. націск — націск, пры якім розніца ў вышыні асноўнага тону голасу або павышэнні і паніжэнні яго на працягу склада з’яўляецца фаналагічна значным.

політрапі́чны

(ад полі- + гр. tropos = паварот);

п. працэс — абарачальны цеплавы працэс у газе.