Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

меланко́ній

(н.-лац. melanconium)

недасканалы грыб сям. меланконіевых, які развіваецца на галінках і лісці вінаграду, грэцкага арэха і іншых раслін.

мелано́з

(ад гр. melas, -anos = чорны)

залішняе накапленне меланіну ў арганізме чалавека.

мелано́ма

(ад гр. melas, -anos = чорны + -ома)

злаякасная пухліна, якая развіваецца з клетак, што выпрацоўваюць меланін.

мелано́псіс

(ад гр. melas, -anos = чорны + opsis = зрок)

малюск класа бруханогіх, пашыраны ў рэчках з хуткім цячэннем у Сярэд. і Паўд.-Усх. Еўропе.

мелантэры́т

(ад гр. melanteria = чорная паста)

мінерал класа сульфатаў зялёнага, шэрага, шаравата-чорнага колераў са шкляным бляскам; выкарыстоўваецца для вырабу фарбаў, чарніла.

меланхалі́чны

(гр. melancholikos)

1) які мае адносіны да меланхоліі, характарызуецца ўласцівымі ёй рысамі (напр. м. характар);

2) сумны, тужлівы, задумлівы (напр. м. настрой).

меланхо́лік

(гр. melancholikos)

1) чалавек меланхалічнага тэмпераменту;

2) чалавек, схільны да тугі, журботы, задумлівасці;

3) хворы на меланхолію.

меланхо́лія

(гр. melancholia)

1) сумны настрой, туга, задумлівасць;

2) устарэлая назва дэпрэсіі.

мелапе́я

(гр. melopoiia)

1) вучэнне аб мелодыі ў Стараж. Грэцыі;

2) тое, што і мелодыка.

ме́лас

(гр. melos = песня)

агульнае паняцце меладычнай, песеннай асновы ў музыцы.