Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ліры́ды

(ад лац. Lyra = назва сузор’я)

метэорны паток з радыянтам у сузор’і Ліры.

ліры́зм

(гр. lyrismos = ігра на ліры)

эмацыянальнасць, паэтычная ўсхваляванасць, сардэчнасць у творах мастацтва.

лі́рык

(гр. lyrikos = пачуццёвы)

аўтар лірычных літаратурных твораў.

лі́рыка

(фр. lyrique < лац. lyrica = ода, ад гр. lyrikos = пачуццёвы)

1) адзін з трох родаў мастацкай літаратуры (побач з эпасам і драмай), які адлюстроўвае жыццё праз вобраз-перажыванне;

2) перан. чуллівасць, перажыванні.

ліры́чны

(гр. lyrikos)

1) які мае адносіны да лірыкі, з’яўляецца лірыкай;

2) перан. чуллівы, эмацыянальна ўзвышаны.

лі́сель

(гал. lijzeil)

дадатковы парус на судне, які паднімаецца пры слабым ветры ў дапамогу асноўным парусам.

лісірава́ць

(фр. lisser)

глянцаваць, паліраваць (напр. л. карціну).

лі́стэр

[н.-лац. listera, ад англ. M. Lister = прозвішча англ. урача (памёр у 1712 г.)]

расліна сям. архідных, якая расце ва ўмераным клімаце Паўн. паўшар’я.

лістэрыёз

(ад лістэрыя)

вострая інфекцыйная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца лістэрыямі.

лістэ́рыі

(н.-лац. listeria)

палачкападобныя аэробныя бактэрыі; узбуджальнікі лістэрыёзу ў чалавека і жывёл.