Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

леўкадо́н

(н.-лац. leucodon)

лістасцябловы мох сям. леўкадонтавых, які расце на ствалах лісцевых дрэў, на камянях, пакрытых гумусам.

леўрэ́тка

(фр. levrette)

парода пакаёвых дэкаратыўных сабак, выведзеная ў Італіі.

лефтыфа́нтэс

(н.-лац. lephthyphantes)

павук сям. лініфіідаў, які пасяляецца ў дамах і іншых пабудовах, жыве на кустах, галінках дрэў, у лясным подсціле.

лецыдзе́я

(н.-лац. lecidea)

накіпны сумчаты лішайнік сям. лецыдзеевых, які расце на камянях, кары дрэў, драўніне, радзей на глебе.

лецыціна́зы

(ад лецыціны)

рэчывы бялковай прыроды (ферменты), якія раскладаюць фасфатыды ў арганізмах жывёл і чалавека.

лецыці́ны

(ад гр. lekithos = жаўток яйца)

тлушчападобныя арганічныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў раслінных і жывёльных арганізмах.

ле́ча

(венг. lecso)

кансерваваная страва з чырвонага перцу і памідораў.

леякале́я

(н.-лац. leiocolea)

пячоначны мох сям. лафоневых, які трапляецца на вапняковай глебе.

леяка́рпус

(н.-лац. leocarpus)

слізявік, які развіваецца ў лясах на тоўшчы гнілых пнёў, бярвення, пад апалай карой, на лясным подсціле.

леясферы́дыя

(н.-лац. leiosphaeridia)

выкапнёвая аднаклетачная марская водарасць з падгрупы сферамарфітаў, якая трапляецца на Беларусі ў адкладах пратэразоюкайназою.