Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

суверэ́нны

(фр. souverain)

1) незалежны, самастойны (напр. с-ая дзяржава);

2) які ажыццяўляе вярхоўную ўладу (напр. с. правіцель).

сугестапе́дыя

(лац. suggestio = унушэнне + -педыя)

сістэма паскоранага навучання, звязаная з гіпнатычным унушэннем.

сугесты́ўны

(н.-лац. suggestivus = які ўнушае)

які мае адносіны да сугестыі (напр. с-ая лірыка).

суге́стыя

(лац. suggestio = унушэнне)

1) уздзеянне на волю чалавека з мэтай унушыць яму пэўныя думкі, перакананні;

2) мэтанакіраванае ўздзеянне словам на псіхіку хворага пры яго лячэнні.

судмалі́нас

(лац. sudmalinas, ад sudmalas = млын)

латышскі народны танец.

су́іл

(н.-лац. suillus)

шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых, які расце пераважна ў хваёвых лясах; масляк.

суі́нг

(англ. swing = рытм)

стыль джазавай музыкі, характэрнай асаблівасцю якога з’яўляецца сольная імправізацыя, складаны акампанемент, вялікая колькасць выканаўцаў.

суіцыда́льны

(ад лац. sui = сам па сабе + caedes = забойства)

мед. самагубны, які адносіцца да самазабойства.

сукрэ́

(ісп. sucre, ад Sucre = прозвішча генерала, які ваяваў за свабоду Паўд. Амерыкі)

грашовая адзінка Эквадора, роўная 100 сентава.

сукуле́нтны

(лац. succulentus = сакаўны);

с-ыя расліны — тое, што і сукуленты.