Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

поліметры́я

(ад гр. polymetros = колькасны)

1) спалучэнне ў адным паэтычным творы частак, напісаных рознымі памерамі;

2) адначасовае аб’яднанне ў музычным творы двух і больш розных тактавых памераў.

поліметыле́ны

(ад полі- + метылен)

тое, што і нафтэны.

поліметылметакрыла́т

(ад полі- + метылметакрылат)

сінтэтычны палімер, прадукт полімерызацыі метылавага эфіру метакрылавай кіслаты.

полінаміна́льны

(ад полі- + лац. nomen = імя);

п-ая акруга — выбарчая акруга, ад якой выбіраецца некалькі дэпутатаў.

полінеўры́т

(ад полі- + неўрыт)

паражэнне перыферычных нерваў.

полінуклеаты́ды

(ад полі- + нуклеатыды)

палімерныя арганічныя злучэнні, якія ўтвораны рэшткамі монануклеатыдаў.

поліпепты́ды

(ад полі- + пептыды)

палімеры, якія складаюцца з рэшткаў амінакіслот.

поліплаіды́я

(ад гр. polyploos = многаразовы + eidos = выгляд)

павелічэнне колькасці храмасом у ядрах раслінных і жывёльных арганізмаў у два і больш разоў параўнальна з нормай; трапляецца ў зонах з крайнімі для жыцця ўмовамі, напр. у Антарктыцы, пустынях, на высакагор’ях.

поліпрагмазі́я

(ад полі- + гр. pragma = прадмет, рэч)

адначасовае назначэнне хвораму многіх лекавых рэчываў або лячэбных працэдур.

поліпрапіле́н

(ад полі- + прапілен)

высокамалекулярнае злучэнне, прадукт полімерызацыі прапілену; выкарыстоўваецца для вырабу валокнаў, плёнкі, пасуды, труб і інш.