Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

субты́льны

(лац. subtilis)

кволы, слабы; далікатны, тонкі.

субтэрміна́льны

(ад суб- + лац. terminalis = заключны, канечны)

тэрмін, які абазначае размяшчэнне частак цела на некаторай адлегласці ад яго канца.

субумбрэ́ла

(ад суб- + лац. umbra = цень)

унутраны ўвагнуты бок парасона медуз.

субфасі́льны

(ад суб- + фасільны)

які не дасягнуў поўнай фасілізацыі (аб рэштках жывёл і раслін).

субці́тр

(ад суб- + цітр)

надпіс на ніжняй частцы кадра іншаземнага фільма з перакладам іншамоўнага тэксту на мову, зразумелую гледачам.

субэкватарыя́льны

(ад суб- + экватар);

с-ыя паясы — геаграфічныя паясы Паўн. і Паўд. паўшар’яў Зямлі паміж экватарыяльным і трапічнымі паясамі.

субэпідэрма́льны

(ад суб- + гр. epidermis = надскурка)

звязаны з канцэнтрацыяй нервовых элементаў па краі парасона гідроідных медуз.

сувені́р

(фр. souvenir)

памятны падарунак або пакупка.

суверэ́н

(фр. souverain)

носьбіт вярхоўнай улады.

суверэнітэ́т

(ням. Souveränität, ад фр. souveraineté)

поўная незалежнасць дзяржавы ў знешняй і ўнутранай палітыцы.