Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

поліалефі́ны

(ад полі- + алефіны)

сінтэтычныя палімеры, прадукты полімерызацыі алефінаў.

поліамі́ды

(ад полі- + аміды)

сінтэтычныя палімеры, у якіх змяшчаюцца амідныя групы.

поліартры́т

(ад полі- + артрыт)

адначасовае або паслядоўнае захворванне многіх суставаў.

полібазі́т

(ад полі- + гр. basis = аснова)

мінерал класа сульфасолей шаравата-чорнага колеру; руда серабра.

полібутадые́н

(ад полі- + бутадыен)

сінтэтычны палімер, прадукт полімерызацыі бутадыену.

полівакцы́на

(ад полі- + вакцына)

медыцынскі прэпарат, які атрымліваецца з некалькіх мікробаў і здольны пры ўвядзенні ў арганізм выклікаць неўспрымальнасць да некалькіх хвароб.

полівінілацэта́т

(ад полі- + вінілацэтат)

высокамалекулярнае злучэнне, прадукт полімерызацыі вінілацэтату; выкарыстоўваецца для вырабу пластмас, лакаў, клею і інш.

полівінілхлары́д

(ад полі- + вінілхларыд)

высокамалекулярнае злучэнне, прадукт полімерызацыі вінілхларыду; выкарыстоўваецца для вырабу труб, кранаў, вентыляў, хімічнай апаратуры і інш.

полівітамі́ны

(ад полі- + вітаміны)

лекавы прэпарат, які з’яўляецца сумессю многіх вітамінаў.

полігана́льны

(гр. polygonos)

многавугольны.