Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

суба́тамны

(ад суб- + атам)

драбнейшы за атам, які з’яўляецца састаўной часткай атама.

субве́нцыя

(лац. subventio = дапамога)

від дзяржаўнай грашовай дапамогі асобным галінам гаспадаркі, якая, у адрозненне ад датацыі, павінна быць выкарыстана на канкрэтныя мэты.

субгіга́нт

(ад суб- + гігант)

астр. абазначэнне класа зорак з меншай свяцімасцю, чым у зорак-гігантаў (параўн. субкарлік).

субдаміна́нта

(ад суб- + дамінанта)

муз. чацвёртая ступень мажору або мінору, а таксама акорд, пабудаваны на гэтай ступені.

суб’е́кт

(лац. subiectum)

1) чалавек, які пазнае знешні свет (аб’ект) і ўздзейнічае на яго;

2) асоба або арганізацыя, якія валодаюць пэўнымі правамі і абавязкамі;

3) чалавек, звычайна з адмоўнымі рысамі характару;

4) прадмет суджэння ў логіцы;

5) лінгв. дзейнік.

суб’ектыві́зм

(ад лац. subiectivus = суб’ектыўны)

1) ідэалістычны светапогляд, які адмаўляе аб’ектыўнае існаванне матэрыяльнага свету і лічыць, што прадметы і з’явы існуюць толькі ў свядомасці чалавека;

2) кірунак у сацыялогіі, які сцвярджае, што развіццё грамадства вызначаецца не аб’ектыўнымі заканамернасцямі, а воляй, імкненнямі пэўных асоб;

3) асабістыя, прадузятыя адносіны да чаго-н.

суб’екты́ўнасць

(ад суб’ектыўны)

1) уласцівасць суб’ектыўнага;

2) індывідуальная асаблівасць у поглядах на рэчы;

3) арыгінальнасць, уласцівая якой-н. асобе.

суб’екты́ўны

(лац. subiectivus)

1) асабісты, уласцівы толькі пэўнай асобе;

2) прадузяты, неаб’ектыўны (напр. с-ая ацэнка).

суберы́н

(лац. suberinus = коркавы, ад suber = корак)

арганічнае рэчыва, якое адкладваецца ў абалонках раслінных клетак і робіць іх непранікальнымі для вады і газаў.

субіма́га

(ад суб- + лац. imago = вобраз, падабенства)

першая імагінальная фаза некаторых вымерлых насякомых.