Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стэто́граф

(ад гр. stethos = грудзі + -граф)

апарат для запісу рухаў грудной клеткі ў час дыхання.

стэфанады́скус

(н.-лац. stephanodiscus)

аднаклетачная або каланіяльная дыятомавая водарасць сям. таласіязіравых, якая пашырана ў прэсных і саланаватых водах.

стэфана́ндра

(н.-лац. stephanandra)

лістападная кустовая расліна сям. ружавых з дробнымі белымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Карэі і Японіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

стэфа́нія

(н.-лац. stephania, ад гр. stephanos = вянок)

ліяна, якая пашырана ў трапічных і субтрапічных горных раёнах Паўд. Кітая, Японіі, Бірмы, В’етнама, Індыі.

стэфе́нзія

(н.-лац. stephensia)

сумчаты грыб сям. труфелевых, які расце на глебе ў хвойных, пераважна ў хваёвых лясах.

стэхіяме́трыя

(ад гр. stoicheion = аснова, элемент + -метрыя)

раздзел хіміі, які вывучае вагавыя і аб’ёмныя суадносіны паміж рэчывамі, што ўступаюць у хімічныя рэакцыі.

су

(фр. sou)

французская разменная манета, роўная 1/20 ліўра, а з 1799 г. — 5 сантымаў (знята з абароту ў 1947 г.);

2) разменная манета В’етнама, роўная 1/100 донга.

суарэ́

(фр. soiree)

уст. званы вечар.

суб-

(лац. sub = пад)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае размяшчэнне пад чым-н. ці каля чаго-н., падпарадкаванасць.

субаква́льны

(ад суб- + лац. aqua = вада)

падводны;

с-ая ванна — лячэбная працэдура, звязаная з прамываннем кішэчніка ў час прыняцця цёплай ванны.