лескее́ла
(н.-лац. leskeella)
лістасцябловы мох сям. ляскеевых, які трапляецца на ствалах лісцевых дрэў, радзей на камянях у цяністых лясах.
леспедэ́ца
(н.-лац. lespedeza)
травяністая або кустовая расліна сям. бабовых з доўгім лісцем і чырвонымі або ружовымі кветкамі ў рыхлых гронках, пашыраная ва Усх. Азіі, Паўн. Амерыцы і Аўстраліі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
ле́та
(гр. Lethe = літар. забыццё)
рака забыцця ў старажытнагрэчаскай міфалогіі, размешчаная ў падземным царстве (Аідзе); душы памёршых, якія напіліся з яе, забывалі аб сваім зямным жыцці;
кануць у Лету — быць забытым, бясследна знікнуць.
летаргі́чны
(гр. lethargikos)
які выкліканы летаргіяй (напр. л. стан).
летаргі́я
(гр. lethargia)
хваравіты стан, падобны на працяглы сон, пры якім пульс і дыханне амаль не адчуваюцца.
ле́тка-е́нка
(фін. letkajenk ka)
фінскі бальны групавы танец, а таксама музыка да яго.
летыпо́р
(н.-лац. laetiporus)
губавы базідыяльны грыб сям. скутыгеравых, які пасяляецца ў асноўным на драўніне, часцей на жывых ствалах дрэў.
летэрфо́т
(ад англ. letter = літара + photo = фатаграфія)
фотанаборная машына для набору загалоўкаў.
леў
(балг. lev)
грашовая адзінка Балгарыі, роўная 100 стацінкам.
леўзе́я
(н.-лац. leuzea, ад гр. leusso = гляджу)
травяністая расліна сям. складанакветных з пёрыста-рассечаным лісцем і фіялетавымі кветкамі, пашыраная пераважна ў Сібіры і Сярэд. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая; маралавы корань.