Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стэрэата́ксій

(ад стэрэа- + гр. taksis = упарадкаванае размяшчэнне)

метад увядзення электродаў у тканкі мозгу для рэгістрацыі электрычных патэнцыялаў нервовых клетак, а таксама раздражнення або разбурэння іх.

стэрэаты́п

(ад стэрэа- + -тып)

1) палігр. металічная пласціна, на якой дакладна перадаецца друкарскі набор і якая служыць для друкавання шматтыражных выданняў;

2) фізіял. форма цэласнай дзейнасці вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу вышэйшых жывёл і чалавека, якая выражаецца ў фіксіраваным парадку ажыццяўлення імі ўмоўнарэфлекторнай дзейнасці;

3) перан. нязменны ўзор, шаблон.

стэрэатыпі́я стэрэаты́пія

(ад стэрэа- + -тыпія)

1) выраб стэрэатыпаў, а таксама спосаб друкавання з іх;

2) механічнае паўтарэнне адных і тых жа рухаў, слоў пры некаторых псіхічных захворваннях.

стэрэатэлеві́зар

(ад стэрэа- + тэлевізар)

тэлевізар, на экране якога ўзнаўляецца аб’ёмны адбітак, што перадаецца з тэлецэнтра.

стэрэафані́я

(ад стэрэа- + -фанія)

спосаб узнаўлення гуку, пры якім успрыняцце яго з’яўляецца аб’ёмна-прасторавым, дае ўяўленне аб яго крыніцы і напрамку гучання.

стэрэафатагра́фія

(ад стэрэа- + фатаграфія)

фатаграфаванне пры дапамозе спецыяльнага фотаапарата, у якім два аб’ектывы.

стэрэафі́льм

(ад стэрэа- + фільм)

фільм, прызначаны для дэманстравання ў стэрэакіно.

стэрэафо́н

(ад стэрэа- + -фон)

прыбор для запісвання і ўзнаўлення гуку з захаваннем адчування прасторавага размяшчэння крыніцы гуку.

стэрэафотаграмме́трыя

(ад стэрэа- + фотаграмметрыя)

аэрафотаздымка зямной паверхні на двух сумежных фотаздымках (стэрэапары).

стэрэахі́мія

(ад стэрэа- + хімія)

раздзел хіміі, які вывучае прасторавае размяшчэнне атамаў у малекулах хімічных злучэнняў.