Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стэрэамікраско́п

(ад стэрэа- + мікраскоп)

мікраскоп, які дае прасторавае адлюстраванне прадмета.

стэрэапанара́ма

(ад стэрэа- + панарама)

панарама са стэрэаскопам, дзякуючы якому ствараецца поўнае ўражанне аб’ёмнасці аб’екта з адчуваннем перспектывы.

стэрэапа́ра

(ад стэрэа- + пара)

сукупнасць двух адлюстраванняў зямной паверхні або аднаго і таго ж аб’екта, атрыманых з двух пунктаў здымкі.

стэрэапрае́ктар

(ад стэрэа- + праектар)

прыбор, які дае магчымасць па пары сумежных фотаздымкаў аднавіць і вымераць прасторавую мадэль сфатаграфаванага аб’екта і адначасова атрымаць на паперы вынікі вымярэнняў у выглядзе тапаграфічнага плана.

стэрэара́ма

[ад стэрэа- + (пана)рама]

тое, што і стэрэапанарама.

стэрэарэнтгенагра́фія

(ад стэрэа- + рэнтгенаграфія)

метад рэнтгеналагічнага даследавання, які дазваляе атрымаць аб’ёмнае рэнтгенаўскае адлюстраванне.

стэрэаскапі́чны

(ад стэрэа- + гр. skopeo = гляджу)

1) аб’ёмны, прасторавы (напр. с. малюнак);

2) які дае аб’ёмныя, прасторавыя адлюстраванні прадметаў (напр. с-ае кіно, с. фотаапарат).

стэрэаскапі́я

(ад стэрэа- + -скапія)

метад атрымання адлюстраванняў, што ствараюць уражанне аб’ёмнасці прадметаў і іх прасторавага размяшчэння.

стэрэаско́п

(ад стэрэа- + -скоп)

аптычны прыбор, пры дапамозе якога выглядае аб’ёмным прадмет, што адлюстраваны на дзвюх фатаграфіях, зробленых з розных пунктаў.

стэрэаспанды́лы

(н.-лац. stereospondyli)

атрад вымерлых земнаводных.