Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плуто́нг

(польск. pluton)

1) невялікае падраздзяленне рускай пяхоты ў 18 ст.;

2) групоўка размешчаных побач гармат аднолькавага калібру на караблі ў 19 ст.

плуто́ній

(н.-лац. plutonium, ад гр. Pluton = назва планеты)

штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які належыць да актыноідаў.

плутэ́ус

(лац. pluteus = шчыт)

лічынка марскіх вожыкаў і афіур.

плювіёграф

(ад лац. pluvia = дождж + -граф)

прыбор для рэгістрацыі колькасці, працягласці і інтэнсіўнасці ападкаў.

плювіёз

(фр. pluviose, ад лац. pluviosus = дажджлівы)

пяты месяц (з 20—21 студзеня па 18—19 лютага) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793—1806 гг.

плювіёметр

(ад лац. pluvia — дождж + -метр)

прыбор для вымярэння колькасці ападкаў.

плювія́льны

(лац. pluvialis = дажджавы)

які належыць да дажджу або наогул да ападкаў (напр. п. перыяд).

плюма́ж

(фр. plumage)

аздабленне з пёраў ці конскага воласу на галаўным уборы і на конскай збруі.

плюмбіко́н

(ад лац. plumbum = свінец + гр. eikon = адлюстраванне)

тэлевізійная перадаючая трубка, мішэнь якой уяўляе сабой слой вокісу свінцу, нанесены на празрыстую плёнку двухвокісу волава.

плю́мула

(лац. plumula = пёрка)

першая пупышка зародкавага парастка ў семені.