стэрэагра́ма
(ад стэрэа- + -грама)
пара стэрэаскапічных здымкаў, якія даюць аб’ёмны вобраз.
стэрэагра́ма
(ад стэрэа- + -грама)
пара стэрэаскапічных здымкаў, якія даюць аб’ёмны вобраз.
стэрэагра́фія
(ад стэрэа- + -графія)
перспектыўнае адлюстраванне геаметрычных цел на плоскасці.
стэрэаізаме́ры
(ад стэрэа- + ізамеры)
ізамеры з розным прасторавым размяшчэннем атамаў у малекулах.
стэрэаізамеры́я
(ад стэрэа- + ізамерыя)
ізамерыя, якая залежыць ад прасторавага размяшчэння атамаў у малекулах.
стэрэакампара́тар
(ад стэрэа- + кампаратар)
прыбор для вымярэння на аснове двух фотаздымкаў усіх трох каардынатаў пунктаў прадмета, а таксама элементаў узаемнага арыентавання пары фотаздымкаў у момант фатаграфавання.
стэрэакардыёграф
(ад стэрэа- + кардыёграф)
прыбор для даследавання сэрца, прасторавы кардыёграф.
стэрэака́ўлан
(
кусцісты сумчаты лішайнік
стэрэакіно́
(ад стэрэа- + кіно)
разнавіднасць кінематаграфіі, што стварае ў гледача ўражанне аб’ёмнасці адлюстраваных на экране здымкаў.
стэрэаме́трыя
(ад стэрэа- + -метрыя)
раздзел элементарнай геаметрыі, які вывучае фігуры, што не ляжаць у адной плоскасці (
стэрэамеха́ніка
(ад стэрэа- + механіка)
вучэнне аб дэфармацыях і напружаннях у дэталях канструкцый і машын пад знешнім уздзеяннем.