Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стэнатыпі́я стэнаты́пія

(ад стэна- + -тыпія)

пісьмо на спецыяльнай стэнаграфічнай пішучай машынцы, якая можа друкаваць склады і цэлыя словы.

стэнатэ́рмны

(ад стэна- + -тэрмны)

прыстасаваны да пэўнай тэмпературы;

с-ыя арганізмы — жывёлы і расліны, якія не могуць пераносіць значных змен тэмпературы навакольнага асяроддзя (параўн. эўрытэрмны).

стэнафа́гі

(ад стэна- + -фаг)

жывёлы, якія харчуюцца невялікай разнавіднасцю кармоў (параўн. манафагі, паліфагі).

стэнафа́гія

(ад стэна- + -фагія)

вузкая спецыялізацыя харчавання жывёл, пры якой яны абмяжоўваюцца невялікай разнавіднасцю кармоў.

стэнафо́тны

(ад стэна- гр. phos, -otos = святло)

прыстасаваны да пэўнага святла;

с-ыя жывёлы — арганізмы, якія патрабуюць вузка абмежаваных, пэўных светлавых умоў (напр. начныя і глебавыя жывёлы).

стэнаэдафі́чны

(ад стэна- + гр. edaphos = зямля);

с-ыя арганізмы — арганізмы, прыстасаваныя да жыцця толькі на пэўнай глебе (параўн. эўрыэдафічны).

стэнд

(англ. stand)

1) шчыт для аб’яў, дыяграм, картаграм і іншых экспанатаў;

2) месца на заводзе, дзе праводзіцца зборка і выпрабаванне сабраных машын і механізмаў.

стэ́ндэр

(ням. Stander)

металічная калонка, прыладжаная на падземны вадаправодны кран, якая служыць для перадачы вады ў пажарны рукаў.

стэно́з

(гр. stenosis = звужэнне)

звужэнне прасвету трубчастага органа або адтуліны ў поласцевым органе, якое перашкаджае іх функцыяніраванню.

стэно́п

(ад гр. stenos = вузкі, цесны + ope = адтуліна)

фатаграфічны апарат з вельмі малой адтулінай замест звычайнага аб’ектыва; выкарыстоўваецца для атрымання ландшафтных здымкаў.