Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

платымо́нас

(н.-лац. platymonas)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. хламідаманадавых, якая трапляецца ў саланаватых і прэсных вадаёмах.

платынатро́н

(ад гр. platyno = расшыраю + -трон)

электравакуумны прыбор магнетроннага тыпу для ўзмацнення і генерыравання электрамагнітных ваганняў звышвысокай частаты (параўн. амплітрон).

платысалені́ты

(н.-лац. platysolenites)

выкапнёвыя кольчатыя чэрві сям. серпулідаў, якія жылі ў перыяд кембрыю.

платыфілі́н

(ад гр. platys = плоскі + phyllon = ліст)

лекавы прэпарат, сасударасшыральны і болесуцішальны сродак.

платыцэ́льны

(ад гр. platys = плоскі + koiloma = паглыбленне)

плоска-ўвагнуты, напр. пазванок у млекакормячых.

платыцэ́рыум

(н.-лац. platycerium)

вечназялёная папараць з доўгім рассечаным лісцем у дробных белых лусачках, пашыраная ў трапічных лясах; на Беларусі вырошчваецца ў аранжарэях і пакоях.

платыцэфа́лія

(ад гр. platys = плоскі + -цэфалія)

плоскагаловасць, слабое развіццё чэрапа ў вышыню.

плафо́н

(фр. plafond = столь)

1) закрыты абажур на столі для электрычных лямп;

2) размаляваная або з вылепленымі ўпрыгожаннямі столь; твор манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, які аздабляе перакрыццё якога-н. памяшкання.

плацда́рм

(фр. place d’armes = плошча для войск)

1) прастора, мясцовасць, на якой рыхтуецца і разгортваецца ваенная аперацыя;

2) перан. зыходны пункт чаго-н.

пла́ціна

(ісп. platina, ад plata = срэбра)

высакародны метал шаравата-белага колеру, які выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе, радыётэхніцы і інш.