Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

меладэклама́цыя

(ад мела + дэкламацыя)

мастацкае чытанне ў суправаджэнні музыкі.

мелазі́ра

(н.-лац. melosira)

каланіяльная дыятомавая водарасць сям. касцыпадыскавых, якая пашырана ў планктоне і бентасе прэсных, саланаватых і марскіх вадаёмаў.

мелама́н

(ад мела- + -ман)

той, хто вельмі любіць музыку і спевы.

мелама́нія

(ад мела- + манія)

вялікае захапленне музыкай і спевамі.

меламе́д

(яўр. melammed)

настаўнік у яўрэйскай школе.

меламі́н

(ад гр. melas = чорны + аміны)

арганічнае злучэнне гетэрацыклічнага рада, бясколернае крышталічнае рэчыва; выкарыстоўваецца ў вытворчасці пластмас, лакаў, клеяў, у тэкстыльнай прамысловасці.

мелампсары́дый

(н.-лац. melampsoridium)

базідыяльны грыб сям. мелампсоравых, які развіваецца на лісці вышэйшых раслін.

мелампсо́ра

(н.-лац. melampsora)

базідыяльны грыб сям. мелампсоравых, які развіваецца на лісці і парастках травяністых раслін, кустоў і дрэў.

меланале́ўка

(н.-лац. melanoleuca)

шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце ў лясах, садах, хмызняках, на лугах; ядомы.

меланасо́мы

(ад гр. melas, -anos = чорны + сома)

цытаплазматычныя структуры меланацытаў і меланафораў.