Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лептасфе́рыя

(н.-лац. leptosphaeria)

сумчаты грыб сям. плеяспоравых, які развіваецца на раслінных рэштках, лісці, сцёблах, парастках раслін.

лептатрахі́ла

(н.-лац. leptotrochila)

сумчаты грыб сям. дэрматэацавых, які трапляецца на лісці люцэрны.

лептаты́рый

(н.-лац. leptothyrium)

недасканалы грыб сям. лептастромавых, які паразітуе на лісці і пладах раслін сям ружавых і драсёнавых.

лепто́гій

(н.-лац. leptogium)

накіпны сумчаты лішайнік сям. калематацыевых, які пасяляецца ў лясах на глебе, старых пнях, ствалах дрэў.

лепто́ны

(ад гр. leptos = лёгкі)

група найбольш лёгкіх элементарных часціц (нейтрына, антынейтрына, электрон, пазітрон, пазітыўны і негатыўны мюоны).

лерхенфе́льдыя

(н.-лац. lerchenfeldia)

травяністая расліна сям. злакавых з шэра-зялёным лісцем і светла-бурымі каласкамі, пашыраная пераважна ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы; кармавая.

лесбі́йскі

(ад гр. Lesbos = назва вострава ў Эгейскім моры);

л-ае каханне — палавыя зносіны жанчыны з жанчынай.

лесбія́нка

(ад гр. Lesbos = назва вострава ў Эгейскім моры)

1) жыхарка вострава Лесбас;

2) жанчына, якая мае палавыя зносіны з іншай жанчынай.

лесіва́ж

(фр. lessivage = вышчалочванне)

тое, што і ілімерызацыя.

лесірава́ць

(ням. lasieren)

наносіць тонкія празрыстыя або паўпразрыстыя слаі фарбаў на высахлыя фарбы карціны для ўзмацнення ці аслаблення колеравых тонаў.