Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плані́раваць

(рус. планировать, ад фр. planer)

1) плаўна зніжацца на лятальным апараце;

2) паступова і плаўна зніжацца (аб птушках).

планісфе́ра

(ад лац. planum = плоскасць + сфера)

карта зямной або нябеснай сферы ў выглядзе паўшар’яў.

пла́нка

(польск. planka, ад ням. Planke = дошка)

невялікая падоўжаная дошчачка, палоска з дрэва, металу або тканіны (напр. ордэнская п.).

планктако́кус

(н.-лац. planctococcus)

каланіяльная зялёная водарасць сям. пальмелавых, якая пашырана ў прэсных і саланаватых вадаёмах.

планкто́н

(гр. plankton = блукаючае)

сукупнасць найдрабнейшых раслінных і жывёльных арганізмаў, якія жывуць у тоўшчы вады і перамяшчаюцца сілай цячэння.

планта́ж

(фр. plantage, ад лац. plantare = высаджваць)

глыбокая апрацоўка глебы спецыяльнымі плугамі, якая праводзіцца гал. ч. пры закладцы вінаграднікаў і пладовых садоў.

планта́тар

(лац. plantator)

уладальнік плантацыі 2.

планта́цыя

(п.-лац. plantatio = пасадка раслін)

1) вялікі ўчастак зямлі, заняты пад сельскагаспадарчую культуру, якая мае прамысловае ці гандлёвае значэнне (напр. чайная п.);

2) буйная земляробчая гаспадарка ў многіх краінах, якая спецыялізуецца на якой-н. культуры.

планша́йба

(ням. Planscheibe)

прыстасаванне на металарэзных станках, якім заціскаюць дэталі ў час апрацоўкі.

планшы́р

(англ. plankaheer)

закруглены брус, які праходзіць па верхняму краю борта шлюпкі або паверх сталёвага фальшборта ў вялікіх суднаў.