Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плане́т

(фр. planette)

ручны або конны культыватар для апрацоўкі міжраддзяў агародных культур.

плане́та

[лац. planeta, ад гр. planetes (aster) = блукаючая зорка]

нябеснае цела, якое верціцца вакол Сонца і свеціцца адбітым сонечным святлом.

планетагра́фія

(ад планета + -графія)

раздзел астраноміі, які апісвае планеты Сонечнай сістэмы.

планетало́гія

(ад планета + -логія)

навука, якая вывучае планеты, іх фізічныя асаблівасці, хімічны склад, будову і інш.

планета́рый

(п.-лац. planetarium)

1) апарат для паказу на купалападобным экране зорнага неба і руху Сонца, Месяца і планет;

2) будынак, у якім дзейнічае такі апарат.

плането́ід

(ад планета + -оід)

тое, што і астэроід.

плането́лаг

(ад планета + -лаг)

астраном, які вывучае планеты.

планёр

(фр. planeur, ад planer = лятаць)

безматорны лятальны апарат у выглядзе самалёта, які планіруе ў паветры.

планіме́тр

(ад лац. planum = плоскасць + -метр)

матэматычны прыбор для вымярэння плошчы плоскіх фігур па картах, планах.

планіме́трыя

(ад лац. planum = плоскасць + -метрыя)

раздзел элементарнай геаметрыі, які вывучае ўласцівасці фігур, што ляжаць на плоскасці (параўн. стэрэаметрыя).