Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плагіякла́зы

(ад гр. plagios = косы + klasis = пераламленне)

група пародаўтваральных мінералаў класа сілікатаў пераважна белага, шаравата-белага колеру (альбіт, алігаклаз і інш.).

плагія́т

(лац. plagiatus = выкрадзены)

прысваенне аўтарства на чужы твор літаратуры, навукі, мастацтва або выкарыстанне ў сваёй працы чужога твора без спасылкі на аўтара.

плагія́тар

(лац. plagiator)

той, хто займаецца плагіятам.

плагіятрапі́зм

(ад гр. plagios = косы + трапізм)

здольнасць бакавых органаў раслін прымаць становішча пад пэўным вуглом да восевага органа ў залежнасці ад крыніцы раздражнення (сілы цяжару, святла і інш.); параўн. артатрапізм.

плагіятэ́цый

(н.-лац. plagiothecium)

лістасцябловы мох сям. плагіятэцыевых, які расце пераважна ў лясах на глебе, гнілой драўніне, на камлях дрэў.

плагіяхі́ла

(н.-лац. plagiochila)

пячоначны мох сям. плагіяхілавых, які трапляецца ў вільготных цяністых лясах на глебе, каля камлёў дрэў, на гнілой драўніне.

плаз

(фр. plase = месца)

памяшканне на суднабудаўнічым заводзе, у якім на гладкай падлозе робяць у натуральную велічыню чарцёж знешніх абрысаў судна.

плазі́ўны

(ад лац. plausus = націскны);

лінгв. — змычны зычны гук, які ўтвараецца пры ўзнікненні перашкоды на шляху струменю паветра (напр. «п», «к», «т»).

пла́зма

(н.-лац. plasma, ад гр. plasma = утварэнне)

1) вадкая частка крыві;

2) фіз. стан рэчыва, у які яно пераходзіць, пачынаючы з тэмператур у некалькі тысяч градусаў.

плазмага́мія

(ад плазма + -гамія)

зліццё цытаплазмы мужчынскай і жаночай палавых клетак пры запладненні; папярэднічае карыягаміі.