Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

метылтыаурацы́л

(ад метыл + гр. theion = сера + uron = мача + лац. acetum = воцат)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры лячэнні базедавай хваробы, гіпертырэёзу і інш.

метылтэстастэро́н

(ад метыл + тэстастэрон)

лекавы прэпарат, сінтэтычны замяняльнік мужчынскага палавога гармону.

метылфено́л

(ад метыл + фенол)

тое, што і крэзол.

метылхлары́д

(ад метыл + хларыд)

хлорысты метыл, бясколерны газ; выкарыстоўваецца пры сінтэзе арганічных фарбавальнікаў і некаторых палімераў.

метылцэлюло́за

(ад метыл + цэлюлоза)

прадукт узаемадзеяння шчолачнай цэлюлозы з метылхларыдам, цвёрдае рэчыва белага колеру; выкарыстоўваецца пры атрыманні плёнак, кляёў, як згушчальнік сокаў, паліграфічных фарбаў і інш.

метылэтылкето́н

(ад метыл + этыл + кетон)

хімічнае злучэнне класа кетонаў, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца як растваральнік і сыравіна ў арганічным сінтэзе.

меты́с

(фр. metis, ад п.-лац. mixticius = змешаны)

1) нашчадак ад шлюбу прадстаўнікоў розных рас (пераважна белых з індзейцамі);

2) уст. жывёліна, атрыманая ў выніку скрыжоўвання асобін розных парод.

метыса́цыя

(фр. métisation)

антр. змешванне розных чалавечых рас паміж сабой.

метыяні́н

[ад ме(тыл) + гр. theion = сера]

серазмяшчальная незаменная амінакіслата, якая ўваходзіць у склад жывёльных і раслінных бялкоў.

метэа-

[ад метэа(ралагічны)]

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «метэаралагічны».