Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

піфагарэі́зм

[ад гр. Pythagoras = імя старажытнагрэчаскага філосафа і матэматыка (каля 580—500 да н.э.)]

аб’ектыўна-ідэалістычны напрамак у старажытнагрэчаскай філасофіі, заснаваны ў 6 ст. да н.э. філосафам і матэматыкам Піфагорам, прыхільнікі якога бачылі сутнасць рэчаў у колькасных адносінах, развівалі містыку лічбаў, лічылі, што Сусвет з’яўляецца гарманічнай сістэмай лікаў і іх адносін.

пі́фас

(гр. pithos)

вялікі гліняны яйцападобны сасуд, у якім у Стараж. Грэцыі захоўвалі зерне, ваду, віно і іншыя рэчывы.

пі́фера

(іт. piffero)

італьянскі народны духавы інструмент тыпу валынкі.

піфера́ра

(іт. pifferaro)

музыкант, які іграе на піфера.

піфі́чны

(ад піфія)

няясны, двухзначны.

пі́фія

(гр. Pythia = імя старажытнагрэчаскай жрыцы ў храме Апалона ў Дэльфах, якая прадказвала будучае)

асоба, якая робіць няясныя, двухзначныя вывады.

пі́хія

(н.-лац. pichia)

сумчаты грыб сям. цукраміцэтавых, які развіваецца ў глебе, на цукразмяшчальных субстратах.

пі́хта

(ням. Fichte = сасна)

вечназялёнае хвойнае дрэва сям. сасновых, пашыранае пераважна ў гарах Паўн. паўшар’я; дае каштоўную драўніну, піхтавы бальзам, піхтавы алей; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.

пі́ца

(іт. pizza)

блюда ў выглядзе праснака з запечанымі ў ім з таматным соусам кавалачкамі мяса, сыру, гародніны, грыбоў.

піцыка́та

(іт. pizzicato, ад pizzicare = шчыпаць)

1) спосаб ігры на струнным смычковым музычным інструменце, калі гук узнікае ў выніку шчыпання струн пальцамі;

2) музычны твор, які разлічаны на выкананне такім спосабам;

3) сольная жаночая варыяцыя ў балеце, якая выконваецца на пальцах у вострым, філігранным рытме.