Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пірафо́бія

(ад піра- + -фобія)

псіхічнае захворванне, якое праяўляецца ў паталагічнай боязі агню.

пірафо́рны

(ад піра- + гр. phoros = які нясе)

самазагаральны (напр. п-ыя металы).

пірахло́р

(ад піра- + хлор)

мінерал класа вокісаў і гідравокісаў бурага, жаўтавата-зялёнага колеру; сыравіна для атрымання ніобію.

піраці́н

(гр. pyrrhotine = чырвань)

мінерал класа сульфідаў бронзава-жоўтага колеру; магнітны калчадан.

піраэлектры́чнасць

(ад піра- + электрычнасць)

узбуджэнне электрычных зарадаў на паверхні крышталёў ад награвання або ахаладжэння іх.

піргеёметр

(ад гр. pyr = агонь + ge = зямля + -метр)

прыбор для вымярэння інтэнсіўнасці эфектыўнага вылучэння зямной паверхні.

піргеліёметр

(ад гр. pyr = агонь + геліёметр)

прыбор для вымярэння прамянёвай энергіі, якая прыходзіць на Зямлю ад Сонца.

пірке́

(ням. Pirquet = прозвішча аўстр. педыятра)

скурная прывіўка прышчэпка, якая ўстанаўлівае наяўнасць або адсутнасць у арганізме туберкулёзнай інфекцыі.

піро́га

(фр. pirogue < ісп. piragua, ад караіб. piragva)

вузкая доўгая лодка караібаў і народаў Акіяніі.

піро́л

(ад піра- + -ол)

гетэрацыклічнае злучэнне, бясколерная вадкасць, якая змяшчаецца ў каменнавугальнай смале; выкарыстоўваецца для атрымання лекавых прэпаратаў, для дэзінфекцыі.