Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рычыяка́рпус

(н.-лац. ricciocarpus)

пячоначны мох сям. рычыевых, які трапляецца на глеістай глебе ў вадаёмах са стаячай вадой.

рычэрка́р

(іт. ricercare = расшукваць)

твор поліфанічнага складу на некалькі раздзелаў, якія бесперапынна пераходзяць адзін у адзін і ў якіх тэма развіваецца ў форме імітацый.

рыштава́нне

(польск. rusztowanie, ад ням. Rüstung)

часовае збудаванне з дошак уздоўж сцен будынка для правядзення будаўнічых або рамонтных работ.

рышто́к

(польск. rynsztok, ад ням. Rinnstock)

канаўка для вадасцёку.

рышту́нак

(польск. rynsztunek, ад ням. Rüstung)

набор прадметаў, прыстасаванняў, прылад, неабходных для якой-н. работы, занятку.

рышэлье́

[фр. A. Richelieu = прозвішча фр. кардынала (1585—1642)]

ажурная вышыўка, у якой край малюнка абкіданы пяцельным швом, а прасветы запоўнены рашотчатымі злучэннямі.

рыя́савы

(ад ісп. rias = вусці рэк);

р. бераг — тып інгрэсійнага берага, які характарызуецца чаргаваннем мысаў і доўгіх вузкіх звілістых заліваў.