Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

меты́лавы

(ад метыл);

м. спірт — тое, што і метанол.

метыламана́ды

(н.-лац. methylomonadaceae)

сямейства бактэрый, здольных атрымліваць энергію толькі за кошт выкарыстання аднавугляродных арганічных злучэнняў метану або метанолу.

метыламі́н

(ад метыл + аміны)

арганічнае злучэнне, газ з рэзкім непрыемным (аміячным) пахам; выкарыстоўваецца ў фармацэўтычнай і хімічнай вытворчасці.

метылара́нж

(ад метыл + фр. orange = апельсінавы)

арганічны сінтэтычны фарбавальнік; выкарыстоўваецца як індыкатар, які набывае ў кіслым асяроддзі чырвоны колер, а ў шчолачным жоўты.

метылбензо́л

(ад метыл + бензол)

тое, што і талуол.

метылвіяле́т

(ад метыл + фр. violet = фіялетавы)

арганічны фарбавальнік, крышталічны парашок з зялёным металічным бляскам; выкарыстоўваецца ў паліграфічнай, тэкстыльнай і інш. прамысловасцях.

метыле́н

(фр. méthyléne)

састаўная частка многіх арганічных злучэнняў, двухвалентны радыкал1 2 з двух атамаў вадароду і аднаго атама вугляроду.

метыленбла́у

(ад метылен + ням. blau = сіні)

арганічнае рэчыва, фарбавальнік, які выкарыстоўваецца таксама ў медыцыне як антысептычны сродак.

метыленхлары́д

(ад метылен + хларыд)

хлорысты метылен, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца як растваральнік палімераў.

метылметакрыла́т

(ад метыл + метакрылавы)

арганічнае злучэнне, метылавы эфір метакрылавай кіслаты, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца гал.ч. у вытворчасці аптычна-празрыстых пластмас.