Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лепідаза́ўры

(н.-лац. lepidosauria)

падклас паўзуноў (дыапсідаў), які ўключае атрады эазухій (выкапнёвыя формы), дзюбагаловых і лускаватых.

лепідакракі́т

(ад гр. lepis, -idos = луска + krokys, -ydos = нітка)

мінерал класа гідравокіслаў чырванаватага колеру, які ўваходзіць у склад жалезнай руды.

лепідалі́т

(ад гр. lepis, -idos = луска + -літ)

мінерал класа сілікатаў пераважна фіялетавага колеру, часам бясколерны.

лепідаптэрало́гія

(ад гр. lepis, -idos = луска + pteron = крыло + -логія)

раздзел энтамалогіі, які вывучае матылькоў.

лепідасі́рэн

(ад гр. lepis, -idos = луска + seiren = чараўніца, сірэна)

прэснаводная рыба, якая дыхае лёгкімі і жабрамі; водзіцца ў Паўд. Амерыцы.

лепідафі́ты

(ад гр. lepis, -idos = луска + -фіты)

гіганцкія вымерлыя дрэвападобныя расліны з узорыстай карой у выглядзе лустачак (лепідадэндраны, сігілярыі і інш.), якія існавалі ў палеазоі.

лепідо́зія

(н.-лац. lepidozia)

пячоначны мох сям. лепідозіевых, які трапляецца на гнілой драўніне, гумуснай глебе, камянях у лясах.

ле́пра

(гр. lepra)

мед. хранічная інфекцыйная хвароба чалавека; праказа.

лепразо́рый

(ад лац. leprosus = пракажоны)

лячэбная ўстанова для хворых на лепру.

лепра́рыя

(н.-лац. lepraria)

штучная група, якая аб’ядноўвае лішайнікі паводле структуры талому; трапляюцца на ствалах дрэў, камянях, скалах, імхах.