Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пі́пка

(ад фр. pipe = люлька)

разм. люлька для курэння.

піптапо́р

(н.-лац. piptoporus)

губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце на пнях, адмерлых і жывых ствалах лісцевых дрэў.

піра-

(гр. pyr = агонь)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з агнём.

пірага́лавы

(ад піра- + лац. galla = чарнільны арэшак);

п-ая кіслата — тое, што і пірагалол.

пірагало́л

(ад піра- + лац. galla = чарнільны арэшак)

арганічнае злучэнне класа фенолаў, бясколернае крышталічнае рэчыва, выкарыстоўваецца ў фатаграфіі, для сінтэзу некаторых фарбавальнікаў і інш.

пірагена́л

(ад піра- + гр. gennao = нараджаю)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры сіфілітычных паражэннях цэнтральнай нервовай сістэмы, для рассмоктвання рубцоў пасля апёкаў і інш.

пірагеніза́цыя

(ад піра- + гр. genos = род)

перапрацоўка арганічных рэчываў шляхам награвання іх пры высокіх тэмпературах без доступу паветра.

піраге́нія

(ад пірагены)

павышэнне тэмпературы цела, выкліканае пірагенамі.

піраге́ны

(ад піра- + -ген)

рэчывы, якія павышаюць тэмпературу цела і выклікаюць гарачку (напр. яды мікробаў, вакцыны і інш.).

пірагравю́ра

(ад піра- + гравюра)

гравюра, выкананая шляхам прымянення піраграфіі.