Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пікры́т

(ад гр. pikros = горкі)

горная парода, складзеная з алівіну і клінапіраксену.

піктагра́ма

(ад лац. pictus = маляўнічы + -грама)

умоўны малюнак на дрэве, косці, камені, які служыў у старажытным пісьме для паведамлення аб важных падзеях.

піктагра́фія

(ад лац. pictus = маляўнічы + -графія)

старажытная форма пісьма пры дапамозе ўмоўных малюнкаў на дрэве, косці, камені і іншых матэрыялах.

піктака́рта

(ад лац. pictus = маляўнічы + карта)

тое, што і піктаграма.

пі́кулі

(англ. pickles)

прыправа да некаторых страў, прыгатаваная з дробна нарэзанай марынаванай гародніны.

пілабо́л

(н.-лац. pilobolus)

ніжэйшы грыб класа зігаміцэтаў, які развіваецца на экскрэментах жывёл.

пілакарпі́н

(н.-лац. pilocarpina, ад гр. pilos = шапка, шлем + karpos = плод)

лекавы прэпарат, алкалоід, які атрымліваюць з лісця пілакарпуса і прымяняюць пры лячэнні глаўкомы і некаторых іншых хвароб.

пілака́рпус

(н.-лац. pilocarpus, ад pilos = шапка, шлем + karpos = плод)

вечназялёная кустовая расліна сям. рутавых з перыстым лісцем і дробнымі зеленаватымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Паўд. і Цэнтр. Амерыцы.

пілараспа́зма

(ад гр. pyloros = прываротнік + спазма)

спазма выходнай часткі страўніка пры неўрозах, язве страўніка і інш.

піларастэно́з

(ад гр. pyloros = прываротнік + стэноз)

звужэнне выходнай часткі страўніка пры язве страўніка, пухлінах і інш.