Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пігме́нт

(лац. pigmentum)

1) асобае рэчыва ў жывёльных і раслінных арганізмах, якое надае афарбоўку тканкам арганізма і ўдзельнічае ў розных арганічных працэсах;

2) хімічнае злучэнне, якое ў выглядзе парашкоў прымяняецца для фарбавання пластмас, гумы, хімічных валокнаў і г.д.

пігмента́цыя

(рус. пигментация, ад лац. pigmentum = пігмент)

афарбоўка тканак жывых арганізмаў, абумоўленая наяўнасцю пігменту (напр. колер скуры, валасоў).

пігмо́ід

(ад гр. pygmaios = велічынёй з кулак + -оід)

умоўная назва прадстаўніка нізкарослых плямён у Цэнтр. Афрыцы і некаторых абласцях Паўд.-Усх. Азіі.

піелагра́фія

(ад гр. pyelos = лаханка + -графія)

метад рэнтгеналагічнага даследавання нырак.

піеланефры́т

(ад гр. pyelos = лаханка + nephros = нырка)

запаленне нырачных лаханак, ускладненае запаленнем нырак.

піелі́т

(ад гр. pyelos = лаханка)

запаленне нырачных лаханак.

піемі́я

(ад гр. pyon = гной + -емія)

форма сэпсісу, пры якой у розных органах утвараюцца шматлікія метастатычныя гнойнікі.

піе́смы

(н.-лац. piesmatidae)

сямейства насякомых атрада паўцвердакрылых; дробныя светлаафарбаваныя клапы; раслінаедныя.

піеты́зм

(фр. pietisme, ад лац. pietas = набожнасць)

1) містычная плынь у лютэранстве, паслядоўнікі якой прапаведавалі рэлігійна-маральнае самаўдасканаленне, набожнасць, аскетызм, містыку;

2) рэлігійна-містычны настрой (часта прытворны), набожнасць.

піетэ́т

(ням. Pietät, ад лац. pietas, -atis = набожнасць)

глыбокая павага, пачцівыя адносіны да каго-н., чаго-н.