Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

метро́

(фр. metro, ад metropolitain = сталічны)

тое, што і метрапалітэн.

метро́лаг

(ад гр. metron = мера + -лаг)

спецыяліст у галіне метралогіі.

ме́трыка1

(гр. metrike, ад metron = мера)

1) раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае вершаскладанне і памер верша; сукупнасць правіл вершаскладання;

2) сукупнасць канкрэтных праяўленняў метра2 ў музыцы.

ме́трыка2

(польск. metryka < с.-лац. matricula = каталог, вопіс)

1) пасведчанне аб нараджэнні;

2) збор дакументаў;

М. Вялікага княства Літоўскага — дзяржаўны архіў Вялікага княства Літоўскага 14—18 ст.

метры́т

(ад гр. metria = матка)

мед. запаленне мышачнай тканкі сценкі маткі, звычайна як вынік эндаметрыту.

метры́чны

(гр. metrikos = мерны)

1) звязаны з сістэмай вымярэння;

м-ая сістэма мер — сістэма мер, у аснову якой пакладзены адзінка даўжыні — метр і адзінка масы — кілаграм;

2) які мае адносіны да вершаванага памеру;

м. верш — верш, адзінкай вымярэння ў якім з’яўляецца стапа.

-метрыя

(гр. metreo = вымяраю)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «вымярэнне».

метрыяпа́тыя

(гр. metriopatheia, ад metrios = умераны + pathos = страсць)

умеранасць у пачуццях як паняцце старажытнагрэчаскай этыкі.

метыза́цыя

(фр. métisation)

скрыжаванне розных парод жывёлы (у межах аднаго віду), а таксама розных сартоў раслін для паляпшэння старой або вывядзення новай пароды, сорту.

меты́л

(фр. methyle)

састаўная частка многіх арганічных злучэнняў, аднавалентны радыкал 2 з трох атамаў вадароду і аднаго атама вугляроду.