Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ле́ндлер

(ням. Ländler)

даўні сялянскі парны танец у Паўд. Германіі і Аўстрыі, адзін з папярэднікаў вальса.

лендло́рд

(англ. landlord)

буйны землеўладальнік у Англіі, які здае зямлю ў арэнду фермерам-прадпрымальнікам і атрымлівае зямельную рэнту.

ленд-лі́з

(англ. lend-lease ад lend = пазычаць + lease = здаваць у арэнду)

сістэма перадачы ЗША ў пазыку або арэнду зброі, боепрыпасаў, сыравіны, харчавання краінам антыгітлераўскай кааліцыі ў час 2-й сусветнай вайны.

ле́нікс

(ням. Lenix)

элемент ланцуговай перадачы ў выглядзе кола, якое свабодна верціцца і дазваляе рэгуляваць нацяжэнне ланцуга або рэменя.

ле́нны

(польск. lenny, ад ням. Lehen = лен)

які мае адносіны да лена 1, звязаны з яго ўладаннем (напр. л-ае права).

ле́нсман

(шв. lansman)

прадстаўнік паліцэйскай і падатковай улады ў прыгарадах і сельскіх мясцовасцях Швецыі і Фінляндыі.

ле́нта

(іт. lento)

1) муз. павольны тэмп, крыху хутчэйшы, чым ларга;

2) музычны твор або яго частка, напісаныя ў такім тэмпе.

ленч

(англ. linch)

назва другога снядання ў Англіі і некаторых іншых краінах.

лепацы́нкліс

(н.-лац. lepocinclis)

аднаклетачная водарасць сям. эўгленавых, якая трапляецца ў сажалках, рэках.

лепідадэ́ндраны

(ад гр. lepis, -idos = луска + -дэндран)

вымерлыя дрэвападобныя расліны (лепідафіты), якія існавалі ў палеазоі, дасягалі ў вышыню 30 м і мелі ў дыяметры 2 м; лускадрэвы.