пецы́ца
(н.-лац. peziza)
сумчаты грыб сям. пецыцавых, расце на вільготнай глебе, гною, гнілой драўніне.
пі
(гр. π = літара грэчаскага алфавіта, якая абазначае гук «п»)
мат. ірацыянальны лік, роўны адносінам даўжыні акружнасці да дыяметра.
піво́ня
(польск. piwonia, ад фр. pivoine)
травяністая расліна сям. півоневых з вялікімі чырвонымі, ружовымі ці белымі кветкамі, пашыраная ва ўмераных і горных зонах Еўразіі, на захадзе Паўн. Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
пігапа́гі
(ад гр. pyge = крыж + pagos = скаваны)
парок развіцця, пры якім блізняты зрасліся ў вобласці крыжа (параўн. ксіфапагі).
пігасты́ль
(ад гр. pyge = крыж + stylos = слупок)
задні канец хрыбетніка ў рада жывёл, прадстаўлены зросшыміся зрослымі пазванкамі; копчык (напр. у птушак).
піга́трыкс
(н.-лац. pygathrix)
танкацелая малпа шэрай афарбоўкі з чырвонай папярочнай паласой на грудзях, якая водзіцца ў трапічных лясах Паўн.-Усх. Азіі.
пігі́дый
(ад гр. pyge = зад)
задні аддзел брушка ў насякомых.
Пігмаліён
(гр. Pygmalion = імя міфічнага старажытнагрэчаскага скульптара, які закахаўся ў вылепленую ім статую Галатэі)
асоба, закаханая ў свой твор.
пігме́й
(гр. pygmaios = велічынёй з кулак)
1) прадстаўнік нізкарослых плямён у Цэнтр. Афрыцы і Паўд.-Усх. Азіі;
2) перан. чалавек надта малога росту;
3) перан. нікчэмны, абмежаваны чалавек.