Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спа́рынг

(англ. sparring)

трэніровачны бой баксёраў перад спаборніцтвам; вольны бой.

спа́рынг-партнёры

(ад спарынг + партнёр)

партнёры для трэніроўкі (спартсмены, каманды), блізкія па ўзроўню спартыўнай падрыхтоўкі.

спатуле́рыя

(н.-лац. spatularia)

сумчаты грыб сям. геаглосавых, які расце на глебе ў хвойных лясах.

спекта́кль

(фр. spectacle, ад лац. spectaculum = відовішча)

1) тэатральная пастаноўка;

2) перан. якое-н. незвычайнае відовішча, здарэнне.

спектр

(лац. spectrum = бачнае)

1) каляровая паласа, якая атрымліваецца пры раскладанні промня променя святла, калі ён праходзіць праз прызму;

2) сукупнасць значэнняў якой-н. фізічнай велічыні, якая характарызуе сістэму або працэс (напр. с. ваганняў, с. энергіі).

спектрабалагра́ма

(ад спектр + гр. bole = прамень + -грама)

графік размеркавання інтэнсіўнасці электрамагнітных прамянёў у спектры планеты.

спектрабало́метр

(ад спектр + балометр)

прыбор для вымярэння інтэнсіўнасці электрамагнітнага выпрамянення ў розных участках спектра планеты.

спектрагеліёграф

(ад спектр + геліёграф)

спектрограф для фатаграфавання Сонца ў монахраматычных участках прамянёў.

спектрагеліягра́ма

(ад спектр + геліяграма)

фатаграфія Сонца ў яго монахраматычным выпрамяненні, зробленая пры дапамозе спектрагеліёграфа.

спектрагеліяско́п

(ад спектр + геліяскоп)

прыбор для візуальнага вывучэння паверхні Сонца ў монахраматычных участках прамянёў.