Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сонг

(англ. song)

надзённая сатырычная песенька, якая выкарыстоўваецца ў сучасных нямецкіх, амерыканскіх і англійскіх камічных операх, аглядах, музычных прадстаўленнях.

со́пар

(лац. sopor = вяласць)

глыбокае прыгнечанне свядомасці са стратай адвольнай і захаваннем рэфлекторнай дзейнасці.

со́рбцыя

(ад лац. sorbeo = паглынаю)

хім. паглынанне цвёрдымі целамі або вадкасцямі (сарбентамі) газаў, пары і раствораў рэчываў, адрозніваюць абсорбцыю, адсорбцыю і хемасорбцыю (проціл. дэсорбцыя).

со́рга

(іт. sorgo)

травяністая расліна сям. злакавых, знешне падобная на кукурузу, якая пашырана пераважна ў трапічных і субтрапічных зонах; кармавая, харчовая, тэхнічная; на Беларусі зрэдку вырошчваецца на Палессі.

сорт

(фр. sorte, ад лац. sors, -rtis = частка, разнавіднасць)

разнавіднасць, разрад чаго-н. у залежнасці ад яго якасці, гатунак (напр. чай вышэйшага сорту, высокаўраджайны с. пшаніцы).

со́рус

(н.-лац. sorus, ад гр. soros = куча)

сукупнасць кучна размешчаных спарангіяў на лісцях лісці папараці і некаторых водарасцей.

со́ры

(цюрк. sory)

саланчакі з гліністым грунтам, якія ўтвараюцца ў паніжэннях рэльефу пры неглыбокім заляганні грунтавых вод.

со́ус

(фр. sauce)

прыправа, падліва для стравы.

-софія

(гр. sophia = мудрасць)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «вучэнне», «мудрасць».

со́цыум

(лац. socium = агульнае, сумеснае)

грамадства, сацыяльнае акружэнне чалавека, сукупнасць складзеных гістарычна форм дзейнасці людзей.