Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перыспе́рм

(ад перы- + гр. sperma = семя)

запасная пажыўная тканка насення кветкавых раслін, якая ўтвараецца з рэшткаў нуцэлуса семяпачатка.

перыста́льтыка

(гр. ptristaltikos = які ахоплівае, сціскае)

хвалепадобнае рытмічнае сцісканне сценак полых органаў — стрававода, страўніка, кішак у чалавека і жывёл.

перысто́м

(ад перы- + гр. stoma = рот)

вобласць вакол рота ў марскіх вожыкаў, пазбаўленая вапняковага панцыра.

перысто́міюм

(ад перы- + гр. stoma = рот)

першы галаўны сегмент кольчатых чарвей, дзе размешчана ротавая адтуліна.

перысты́ль

(гр. peristylos = акружаны калонамі)

прамавугольны двор, сад або плошча, абнесеныя крытай каланадай.

перысяле́ній

(ад перы- + гр. selene = Месяц)

астр. бліжэйшы да Месяца пункт арбіты штучнага спадарожніка Месяца (проціл. апасяленій).

перытанеа́льны

(ад гр. peritonaion = брушына)

які адносіцца да поласці паміж перыетальнай і вісцэральнай брушынай (напр. п. эпітэлій).

перытані́т

(ад гр. peritonaion = брушына)

запаленне брушыны, якое ўзнікае як ускладненне пры апендыцыце, раненнях жывата і інш.

перытонеаскапі́я

(ад гр. peritonaion = брушына + -скапія)

агляд брушной поласці эндаскопам, які ўводзіцца праз траакар.

перытры́хі

(ад перы- + гр. triks, -ichos = волас)

бактэрыі з жгуцікамі, размешчанымі па ўсёй паверхні клеткі.