Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

со́ла-вэ́ксаль

(ад іт. solo = адзін, адзіны + вэксаль)

звычайны вэксаль з подпісам адной асобы, якая намерваецца ажыццявіць плацёж плацеж.

со́лтыс

(ст.-польск. szołtys, ад с.-в.-ням. schultheise)

вясковы стараста ў Вялікім княстве Літоўскім, феадальнай і буржуазнай Польшчы.

соль1

(лац. sol)

пятая ступень асноўнага музычнага гукараду.

соль2

(ісп. sol, ад лац. sol = Сонца)

грашовая адзінка Перу, роўная 100 сентава.

со́льда

(іт. soldo, ад лац. solidus = цвёрды)

італьянская медная манета, роўная 0,05 ліры.

солюбіліза́цыя

(ад п.-лац. solubilis = растваральны)

мімавольнае пранікненне нізкамалекулярнага рэчыва ўнутр міцэл паверхнаснаактыўнага паверхнева-актыўнага рэчыва або макрамалекулярных клубкоў палімера.

со́люкс

(ад лац. sol = Сонца + lux = святло)

лямпа напальвання з рэфлектарам, якая выкарыстоўваецца ў фізіятэрапіі.

со́ма

(гр. soma = цела)

цела арганізма, акрамя мацярынскіх клетак спораў у раслін і клетак зародкавага шляху або палавых клетак у жывёл.

сон1

(лац. sonus = гук)

адзінка шкалы гучнасці гуку, якая адпавядае гучнасці 40 фон пры частаце гуку 1000 герц.

сон2

(ісп. son)

кубінская песня, блізкая да іспанскага раманса, якая выкарыстоўвае рытмы негрыцянскай музыкі.