Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перыге́лій

(ад перы- + гр. helios = Сонца)

астр. пункт найменшага аддалення арбіты планеты, каметы або штучнага спадарожніка ад Сонца (проціл. афелій).

перыгляцыя́льны

(ад перы- + лац. glacialis = ледзяны)

які мае адносіны да адкладаў, што намножыліся ў шырокай палосе па перыферыі старажытных або сучасных (у гарах) леднікоў.

перыдаты́т

(фр. peridotite)

глыбінная магматычная горная парода, якая складаецца пераважна з алівіну і піраксену.

перыдо́т

(фр. péridote)

тое, што і алівін.

перы́дый

(гр. peridion = мяшочак)

абалонка пладовага цела некаторых грыбоў.

перыдыне́і

(н.-лац. peridinium, ад гр. peridines = які круціцца вакол)

атрад прасцейшых класа жгуцікавых; займаюць прамежкавае становішча паміж раслінамі і жывёламі; панцырныя жгуціканосцы.

перыды́ніум

(н.-лац. peridinium)

аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. перыдыніевых, якая пашырана ў прэсных, саланаватых і марскіх водах.

перыдэ́рма

(ад перы- + дэрма)

1) другасная покрыўная тканка ў раслін;

2) цвёрдая арганічная абалонка, якая прыкрывае сцёблы калоній марскіх гідроідных паліпаў.

перыёдыка

(гр. periodikos = які паўтараецца, чаргуецца)

перыядычныя друкаваныя выданні.

перыёст

(ад перы- + гр. osteon = косць)

верхні злучальнатканкавы слой косці, надкосніца.