ле́ма
(гр. lemma)
мат. дапаможная тэарэма, неабходная для доказу адной або некалькіх іншых тэарэм.
лемане́ма
(н.-лац. laemonema)
рыба сям. моравых, якая водзіцца ва ўсіх акіянах на глыбіні 300—700 м.
леманта́р
(польск. lamentarz, ад лац. elementarius = які адносіцца да пачаткаў)
уст. буквар.
ле́мінг
(нарв. lemming)
грызун сям. палёвак з доўгай бура-жоўтай плямістай поўсцю, пашыраны ў Арктыцы.
лемніска́та
(лац. lemniscata = упрыгожаная стужкамі, ад гр. lemnikos = стужка або павязка з воўны)
мат. крывая на плоскасці, якая з’яўляецца лініяй узроўню модуля мнагачлена з комплекснымі каэфіцыентамі.
лемпі́ра
(ісп. lempira, ад Lempira = імя індзейскага правадыра)
грашовая адзінка Гандураса, роўная 100 сентава.
лему́ры
(лац. lemures = душы памёршых)
1) духі, душы памёршых у старажытнарымскай міфалогіі;
2) паўмалпы, пашыраныя на Мадагаскары і прылеглых астравах.
лен1
(польск. lenno, ад ням. Lehen)
1) спадчыннае зямельнае ўладанне ў Зах. Еўропе ў эпоху феадалізму, якое сеньёр даваў васалу пры ўмове выканання ваеннай або адміністрацыйнай службы;
2) падатак, які збіраўся з такога зямельнага ўладання.
лен2
(шв. län)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Швецыі.
лендларды́зм
(англ. landlordism, ад landlord = памешчык)
сістэма буйнога землеўладання ў Англіі, заснаваная на манаполіі на зямлю лендлордаў.