Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

у, выкл.

  1. Выражае здзіўленне, здагадку, пазнаванне, папрок, пагрозу, абурэнне, гнеў і пад.

    • У, які ты дужы!
    • У, забойца.
  2. Ужыв. гукапераймальна для абазначэння гудзення, свісту, выцця (вымаўляецца працяжна).

    • У-у-у! Гудзе вецер.

убавіцца, ; зак.

Зменшыцца, скараціцца.

  • У. ў вазе.
  • Вады ў студні ўбавілася.

|| незак. убаўляцца, .

|| наз. убаўленне, і убаўка, .

убавіць, ; зак.

Адняўшы частку, зменшыць, знізіць, аслабіць.

  • У. выдаткі.
  • У. крок.

|| незак. убаўляць, .

|| наз. убаўленне, і убаўка, .

убаку, прысл.

  1. У некаторым аддаленні ад каго-, чаго-н.

    • Стаяць у.
    • У. ад дарогі.
  2. перан. Па-за асноўным напрамкам дзейнасці, па-за агульным шляхам развіцця.

    • Стаяць у. ад грамадскага жыцця.

убараніцца, ; зак. (разм.).

Абараніць сябе ад нападу, замаху, варожых дзеянняў; засцерагчы сябе ад небяспекі, шкоды і пад.

  • У. ад ворага.
  • У. ад бяды.

убараніць, ; зак. (разм.).

Абараніць ад нападу, замаху, варожых дзеянняў; засцерагчы ад небяспекі, шкоды і пад.

  • У. родную зямлю ад ворага.
  • Не ўбаранілі дзіця ад прастуды.

убегчы, ; зак.

Пранікнуць куды-н. бягом

  • У. ў хату.

|| незак. убягаць, .

уберагчы, ; зак.

Зберагчы, захаваць у цэласці, ахаваць ад чаго-н. небяспечнага, непажаданага.

  • У. расліны ад марозу.
  • У. дзіця ад прастуды.

|| незак. уберагаць, .

|| звар. уберагчыся, .

|| незак. уберагацца, .

убіць, ; зак.

  1. што ў што. Б’ючы па якім-н. прадмеце, прымусіць яго ўвайсці ўнутр чаго-н.

    • У цвік у сцяну.
    • У. у галаву што-н. каму-н. (перан. прымусіць трывала засвоіць якую-н. думку; разм.).
  2. Утаптаць, утрамбаваць да цвёрдасці.

    • У. сцежку цераз поле.
  3. Дадаючы да стравы, умяшаць (сырыя яйкі), разбіць на скавараду (яйкі).

    • У. у цеста два яйцы.
    • У. некалькі яец на патэльню.
  4. Змарнаваць, зрасходаваць непрадукцыйна (разм.).

    • У. час.

|| незак. убіваць, .

ублытацца, ; зак.

  1. у што. Заблытацца ў чым-н.

    • Конь ублытаўся ў пастронкі.
  2. чым. Абвязацца, абматацца чым-н.

    • У. рознымі лахманамі, каб машкара не кусала.
  3. перан., у што і без дапаўнення. Умяшацца, увязацца ў што-н. (разм. неадабр.).

    • У. ў чужую справу.

|| незак. ублытвацца, .