Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Саке́ра ’сякера’ (Сцяшк., Мат. Гом., Нар. лекс., Скарбы., Янк.), сокіера ’тс’ (Бес.). Дыял. варыянт прасл. *sokyra (Варбат, Этимология–1974, 42). Далей гл. сякера. Аб разбурэнні проціпастаўлення с — сʼ у беларускай мове гл. Чэкман, Гісторыя, 115 і наст.

Сакла ’рыба, від сіга’ (бых., Рам. 8). Няясна.

Са́кля ’жыллё каўказскіх горцаў’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. са́кля (Крукоўскі, Уплыў, 74) з груз. saxli ’дом’, інгуш. saxl (гл. Праабражэнскі, 2, 245). Локач (143) лічыць запазычаннем з цюркскай мовы. Гл. таксама Фасмер, 3, 547.

Сакмо́ ’след, знак ад падэшвы нагі на раллі, пяску’ (Ласт.; гродз., Яшк.). Рус. усх. сакма́ ’каляіна, лясная сцежка, след нагі’, сокма́ ’тс’, якое, як лічаць, з’яўляецца цюркізмам; параўн. казах. sokpa (< sokma) ’сцежка’, чагат. sokmak ’дарога, сцежка’ ад *sok‑ ’біць’ (Радлаў, 4, 526 і наст.). Міклашыч (Türk. El. Nachtr., 2, 150) лічыць крыніцай рускага слова паўн.-цюрк. sakma ’сцежка’. Іншыя гіпотэзы і літаратуру падрабязна гл. Фасмер, 3, 547. Непакупны, Baltistica, VIII, 1, 1972, 102 лічыць балтызмам, параўн. літ. sekmė ’поспех’, sèkti ’ісці за кім-небудзь’, sěkomis ’услед’. Супраць Анікін (Этимология–1997–1999, 10), які падтрымлівае цюркскае паходжанне слова і крыніцу бачыць у мове беларускіх або літоўскіх татар.

Сакну́ць ’падагнаць валоў’ (салігар., Нар. словатв.). Дзеяслоў утвораны на аснове анаматапеічнага ўтварэння; параўн. укр. палес. сок‑сок… ’выгук, якім падзываюць коней’ (Лысенка, СПГ).

Сако́л ’сокал’ (Гарэц., Др.-Падб., Янк. 2, Сл. ПЗБ, Байк. і Некр.). Гл. сокал.

Сако́лка1 ’трыкатажная майка без рукавоў і каўняра’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Мат. Гом.), ’мужчынская безрукаўка, камізэлька’ (Янк.), сако́лачка ’майка’ (Сл. ПЗБ). Не вельмі ясна, у суседніх славянскіх мовах не адзначана. Назва ўтворана, відаць, ад назвы спартыўна-гімнастычнага таварыства “Сокал” у Чэхіі і іншых славянскіх краінах. Ва ўсялякім выпадку, адзначаны рускія со́кол, соко́льский ’сакольская гімнастыка’. Такім чынам, гэта магла быць майка з сакольскай сімволікай. Параўн. чэш. sokolka ’сакольская шапка, кепка’.

Сако́лка2, сако́льчык ’мярэжка’, сакалі́ць ’вышываць мярэжкай’ (Мат. Гом.), ’рубіць з упрыгожваннем’ (сакаліць насавы платок) (Ян.). Не вельмі ясна. Суаднесенасць рус. мережка ’тып вышыўкі’, мярёжа ’рыбалоўная сетка’ наводзіць на думку, што слова ўзыходзіць да сак1 (гл.), ад якога першапачаткова быў утвораны дзеяслоў саколіць, потым ад дзеяслова — назоўнік. Але сак ’рыбалоўная сетка’ у гаворках сустракаецца даволі рэдка, гл. ЛА, 2; таму слова хутчэй ўтворана ад кораня ‑кол‑ (гл. калоць), параўн. рус. ско́лок ’узор, зняты сколкаю, дакладны знімак іглою’.

Сако́лле ’аддаленыя глухія месцы навокал’ (Яшк.). Ад кораня ‑кол‑ (гл. аколіца, наваколле) з прыст. са‑, тыповай для магілёўскіх гаворак, і суф. зборнасці ‑ле.

Сакольнік ’расліна ястрабок зонцічны, Hieracium umbellatum L.’ (Кіс.). Рус. соко́лья трава ’тс’, сокольніка ’Hieracium pilosella L.’, серб.-харв. соколова трава ’Hieracium cymosum L.’, польск. jastrzębiec, чэш. jestřábník ’Hieracium’. Да сокал (гл.). Антычная назва для Hieracium і блізкіх раслін ўтворана ад грэч. ίεφαζ ’ястраб’, таму што існавала павер’е, што ястрабы і сокалы для вастрыні зроку ужываюць сок гэтых раслін; гл. Махэк, Jména rostl., 232. Аднак, назва можа тлумачыцца тым, што вялікая колькасць гэтых раслін расце на значнай вышыні, дае водзяцца ястрабы і сокалы (Сіманавіч, 232).

Сакракі́ ’ледзяшы’ (Сл. ПЗБ). Гл. сукракі.