Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

су́ткі

1. Праход паміж гумнамі (Жытк.).

2. Вузкі прамежак паміж глухімі сценамі суседніх хат, дзе амаль сыходзяцца стрэхі (Рэч., Сал., Слуцк. Сержп. Грам., 48, Ст.-дар., Стол.). Тое ж суток (Жытк.), су́тачкі (Рэч., Сал., Ст.-дар.), су́дачкі (Глуск. Янк. I, Жытк., Стол.).

суто́кі

1. Месца злучэння рэк, ручаёў (БРС). Тое ж суток (Слаўг.), сутока (Нас., Слаўг.).

2. Месца, дзе сыходзіцца некалькі дарог (Тал. Мядзв.).

3. Стар. Перакрыжаванне граніц, межаў (Сразн., III, 630).

□ в. Сутокі Віц. (Рам. Мат.), в. Сутокі Лёзн., Чав., пас. Сутокі (Міхайлаўка) каля в. Б. Хутары (1929) Краснап.

суто́н

1. Тонкі лядок на рацэ ўвосень (Жытк., Стол.). Тое ж суту́н (Жытк.), сытон (Стол.).

2. Мароз, іней на зямлі (Жытк., Стол.).