Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сліво́ўнік Слівавы сад; насаджэнні сліў Prunus domestica L. (Віл., Слаўг.). Тое ж сліўня́к, слі́вашнік (Слаўг.), слі́ўнік (Жытк., Слаўг., Ст.-дар., Стол.).

слізгата́ Коўзкая дарога ў час галалёдзіцы; бездарожжа (Слаўг.). Тое ж слізме́нь, слізката́, слізота (Слаўг.).

слі́згаўка Каток, дзе катаюцца дзеці зімой (Нясв.).