Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

свінары́я Гразкае месца, дзе купаюцца свінні (Стол.).

свіне́ц Зараснік цвёрдага сіўцу Nardus stricta L. (Мсцісл., Пол.). Тое ж сві́ннік, свінцю́х (Мсцісл.).

в. Сві́нка Кап., в. Свіная каля г. Дуброўны (Меер, 1786).

свіннары́й Глыбокая яма-логава, якую выкапалі свінні (Рэч.).

свінта́р Царкоўны двор (Тал. Мядзв.). Тое ж сві́нтар (Мсцісл.).