Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плюго́та Размяклая зямля ў час працяглых халодных дажджоў; гразь (Ст.-дар.). Тое ж плю́хаць (Ст.-дар.), пляхоцце (Рэч.), плюхоцце (Слаўг.).

плю́шнік

1. Зараснік аеру Acorus calamus L. (БРС). Тое ж пле́шнік (Жытк., Стол.), пляшні́к (Жытк.).

2. Зараснік плюшчаю Sparganium simplex Huds. (Браг.). Тое ж плюшча́й (БРС), плюшчы́ннік (Пол.), плюшчэй, плюшчаі́ннік (Слаўг.).

плюшня́к Месца на балоцістых лугах, дзе расце асака, плюшчай, цыкута ядавітая Cicuta virosa L. (Рэч.).