Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

катаві́на Каляіна, след ад кола на дарозе (Краснап. Бяльк.). Тое ж катаві́на́ (Слаўг.).

ка́твіна Ямка, калдобіна (Слаўг.).

катлава́н Яма або вадаём, выкапаны экскаватарам ці бульдозерам (БРС).

катлаві́на Даліна паміж узгоркамі (БРС). Тое ж катлавіна́ (Слаўг.), катлі́на (Чэр).

катла́віна Паглыбленне, у якім стаіць вада і расце трава (Стол.).

катлаві́шча Вялікая ўпадзіна (Слаўг.).

катла́жына Невялікая ўпадзіна, парослая травой (Уш.).

ур. Катлажына каля в. Чарсвяны Уш.

като́к Месца на лёдзе, дзе кола надзета на забіты кол і пры дапамозе жэрдкі прыстасавана для катання на санках па крузе (Слаўг.). Тое ж калаўрот (БелСЭ, т. 2, 259), кру́жала (Бял.).